Навіны раёна
30.06.2021

Святочныя мерапрыемствы ў Талачыне стартуюць велапрабегам

Велапрабегам «Наш абавязак - памятаць!» стартуе ў Талачыне праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 77-й гадавіне вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Адбудзецца ён 2 ліпеня. У гэты дзень удзельнікі велапрабегу ў 18.00 возьмуць старт ад помніка «Вызваленне» каля аўтастанцыі і пройдуць да брацкай магілы ахвяр войнаў каля вёскі Загароддзе, дзе пройдзе мітынг.

Да ўдзелу ў велапрабегу запрашаюцца ўсе жадаючыя. Абавязковая ўмова - наяўнасць ровара і жаданне ўшанаваць памяць воінаў і партызан, а таксама мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

3 ліпеня жыхароў і гасцей Талачына чакаюць наступныя мерапрыемствы:

10.00, помнік «Вызваленне» - мітынг «Ёсць памяць, якой не будзе забыцця».

11.00, парк «Юзефполле» - мітынг каля брацкай магілы.

14.00 - 16.00, гарадскі сквер - танцавальна-паэтычная праграма «Рэтра танцпляцоўка».

17.00, гарадскі сквер - фестываль фарбаў.

19.00, адкрытая канцэртная пляцоўка - падвядзенне вынікаў раённага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні.

19.30, адкрытая канцэртная пляцоўка - святочны канцэрт.

21.00, адкрытая канцэртная пляцоўка - святочная дыскатэка.

22.50, адкрытая канцэртная пляцоўка - акцыя «Праспяваем гімн разам».

23.00, гарадскі сквер - святочны феерверк.

Таксама ў гэты дзень у Талачыне будзе арганізавана праца тэматычных пляцовак:

11.00 - 14.00, вул. Піянерская, 4 - тэматычная пляцоўка гісторыка-краязнаўчага музея «Як добра пад небам мірным жыць».

11.00 - 14.00, вул. Дзяржынскага, 1 - тэматычная пляцоўка цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы «Ганаруся табой, Беларусь!».

11.00 - 14.00, вул. Піянерская, 2 - тэматычная пляцоўка дзіцячай школы мастацтваў «Нам свет завешчана берагчы».

13.00 - 17.00, гарадскі сквер - тэматычная пляцоўка Цэнтра культуры і народнай творчасці «Талачынскі вернісаж» (выстава-продаж вырабаў, майстар-класы рамеснікаў).

Акрамя таго, 3 ліпеня з 19.00 да 21.00 святочны канцэрт «Святкуй, Беларусь!» адбудзецца ў зоне адпачынку на р. Сакалянцы ў г. п. Каханава.

Да спіса