З 4 кастрычніка стартуе рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку», прысвечаная дню нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных (БМГАРП). Усе мерапрыемствы акцыі пройдуць вельмі насычана, бо гэты год для БМГАРП юбілейны - 20-годдзе адзначае арганізацыя.
Першы этап акцыі пройдзе вельмі плённа: юныя ратавальнікі акажуць дапамогу не толькі словам, але і справай. Дапамогуць ветэранам, інвалідам, адзінокім пажылым грамадзянам прывесці ў пажарабяспечны стан свой дом: прыбраць смецце, навесці парадак на прысядзібнай тэрыторыі, распавесці пра тое, як правільна сябе паводзіць у выпадку надзвычайнай сітуацыі, як падрыхтавацца да ацяпляльнага сезона.
Другі этап акцыі будзе поўны яркіх эмоцый і ўражанняў, бо трэба будзе адсвяткаваць дзень нараджэння арганізацыі, у рамках якога адбудуцца восеньскія балі і ўрачыстыя мерапрыемствы. З розных куткоў вобласці юныя ратавальнікі падрыхтуюць віншаванне, якое разляціцца па ўсёй краіне.
Па добрай традыцыі, якая склалася ў рамках гэтага мерапрыемства, стане ўрачыстае прыняцце рабят у шэрагі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і ўручэнне доўгачаканых пасведчанняў. Акрамя гэтага вы кожны дзень зможаце пазнаваць пра самых актыўных рабят Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі Віцебшчыны, якія звязалі сваё жыццё з МНС.
Да спіса