Выхад у поле ў дзень урачыстасці пачатку касавіцы пакінуў у яго ўдзельнікаў прыўзнятыя пачуцці. З гэтага моманту на Талачыншчыне пачалася корманарыхтоўка. Чым раней пачнем, без усялякага адкладу, атрымаем і адпаведны вынік.
Алег Міхайлавіч Лындзiн прывёў толькі адзін прыклад, і ён як нельга красамоўна раскрыў усю сутнасць маючай адбыцца працы. Нават у лепшы перыяд аснашчанасці вёскі вобласці тэхнікай, дзесяць гадоў таму, на нарыхтоўку зялёных кармоў з першага ўкосу сыходзіў цэлы месяц. І ад гэтых расцягнутых тэрмінаў, у выніку чаго і губляем на якасці, пры ўсім на тое жаданні ў нас ніяк не атрымліваецца сысці. Таму важна арганізавана пачаць і ў добрым, максімальна магчымым тэмпе правесці зялёнае жніво. Што тэрміны яе падышлі, удзельнікі калегіі пераканаліся, агледзеўшы да пачатку мерапрыемства травастой на палях у розных прадпрыемствах раёна. Пасля мінуўшых некалькі дзён запар дажджоў, накарміўшых глебу вільгаццю, нават пры невялікіх тэмпературных паказчыках травы ўсюды пайшлi ў рост. Марудзіць з іх уборкай, калі яны знаходзяцца ў фазе ўмацавання сцябла, каласавання, а месцамі і бутанізацыі, ні ў якім разе нельга. З усёй відавочнасцю ў гэтым можна было пераканацца на полi УП «Рыдомльскi» ва ўрочышчы Гарадзішча, дзе ў сумесі былі пасеяны канюшына, люцэрна і ежа. Начальнік аддзела па раслінаводстве упраўлення па сельскай гаспадарцы О. Л. Красоўская прадэманстравала, што паасобку кожная культура мае добрую масу. Люцэрна падышла да фазы бутанізацыі, хоць некалькі і недабірае з улікам другіх асаблівасцяў года ў аб'ёме. Ежа ідзе з апярэджаннем, з багата выкінутай мяцёлкай гатовая да ўборкi. Добрая гушчыня масы ў канюшыны. І такія плошчы, па 10-15 гектараў, можна знайсці ў кожнай гаспадарцы. Чакаць, калі ўсё заквітнее, з чым мы звыкла звязваем аб'ёмы нарыхтаваных кармоў, прывядзе да незваротных страт у самым істотным для падтрымання прадукцыйнасці жывёлы - у якасці кармоў.
- У гэты перыяд вегетацыі, - працягнуў В. М. Лындзiн, - у адным кілаграме сухога рэчыва павінна быць не менш за 10 мегаджоулей, клятчаткі - максімальна 20 адсоткаў, пратэіна - мінімум 18 працэнтаў. На дадзены момант гэта і ёсць у стаячых у полi травах, што дае магчымасць пры скормліванні нарыхтаваных кармоў атрымліваць максімум прадукцыі. У выпадку парушэння гэтага балансу атрымаем дадатковы расход кармоў на адзінку прадукцыі, што абернецца недаборам велізарных сум грашовых сродкаў. Акрамя таго, на палях раёна сёння пасвіцца малочны статак каля 9 тысяч галоў і прыкладна 6 тысяч цялушак і пагалоўе на адкорме. Праз пэўны час, а гэта 2-3 тыдні, яму спатрэбяцца часткова і гэтыя палі для скормлівання. Раён дадаў да ўзроўню мінулага года па вытворчасці малака, і тэмпы яго прыросту можна не толькі ўтрымаць, але і яшчэ больш павялічыць. З першага ўкосу трэба прыбраць каля 10 тысяч гектараў плошчаў пад травой. Гэта таксама патрабуе часу нават пры самым добрым збегу розных фактараў. Пры парушэнні рэгламентаў па тэрмінах уборкі губляецца па прычыне якасці кармоў каля 40 працэнтаў у прадуктыўнасці жывёлагадоўчай прадукцыі, 30 працэнтаў губляецца пры парушэнні тэрмінаў закладкі здробненай масы ў траншэі, няправільным яе трамбаваннем і 20-25 адсоткаў - пры парушэнні патрабаванняў захоўвання кармоў. Таму найважнейшы складнік якасці кармоў - ўборка траў ў аптымальнай фазе развіцця.
Добра, калі ў структуры шматгадовых траў ёсць ранне-, сярэдне-і позне-саспелыя травы. Але ў гаспадарках раёна раннеспелых траў зусім нязначная колькасць, пераважаюць канюшына, цімафееўка, ежа. Па сутнасці, гэта таксама адна з умоў, каб прыступіць да актыўнай ўборкi траў без прамаруджвання. Усе травы без выключэння па фазе развіцця падышлі да ўборкi. На першы план у цяперашнім развіцці галіны жывёлагадоўлі ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі, і перш за ўсё ў падняцці ўзроўню эканомікі АПК вобласці, раёна, павышэнні заработнай платы працаўнікоў сельгасвытворчасці, выйшлі якасныя коармы ў поўным аб'ёме іх нарыхтоўкі.
Так, у масе ў сувязі з багата прайшоўшымi дажджамі і высокімі начнымі тэмпературамі травы дададуць, але ў нас няма той колькасці тэхнікі, каб прыбраць травы за 10-14 дзён і мець на іх самую высокую колькасць бялку. У адваротным выпадку звядзе ўсё только да колькасці кармоў, у якіх будзе адна толькі абалоніна, і вытворчасць малака запатрабуе вялікага перарасходу кармоў.
У сувязі з наступаючымi цёплымі днямі травы хутка пайшлі ў рост, услед за першым укосам падыдзе і другі, і зялёная жніво ў жыцці вяскоўцаў зойме не адзін месяц. Гэта традыцыйна незвычайная для чалавека пара, з якой звязвалі людзі свой дастатак. З музыкай і песнямі сустрэлі пачатак сенажаці ў чарговы раз на Талачыншчыне. Артысты аўтаклуба выканалі шчырыя песні, прыпеўкі, адрасавалі прысутным свае лепшыя пажаданні цяпла, вільгаці травам на землях у гаспадарках, багатага ўраджаю. А калі прытрымлівацца календара, то дзень 5 чэрвеня яшчэ і дзень памяці нябеснай заступніцы зямлі беларускай, асветніцы Еўфрасінні Полацкай. Абыходзячы ўпрыгожыя травы, іерэй Дзмітрый Цыганкоў акрапіў асвечаны вадой і поле, і машыны, якія выйшлі на ўборку, і людзей, якіх чакаюць напружаныя будні.
Адкрываючы ўрачыста пачатак касавіцы, Алег Міхайлавіч Лындзiн падзякаваў сельскім працаўнікам раёна за арганізаванае правядзенне веснавых палявых работ. Іх укладам закладзены падмурак паспяховай працы ў галіне раслінаводства. Ёсць што прыбіраць, ёсць і гаспадары ў асобе механізатараў, спецыялістаў, якія цяпер з такiм жа клопатам будуць займацца нарыхтоўкай кармоў. Гэта не менш складаная і адказная пара ў гадавым цыкле земляробаў, якая вызначае на многія месяцы нашы дасягненні ў жывёлагадоўлі. Удзельная вага ў кошце прадукцыі галіны кармы займаюць больш за 60 адсоткаў. Гэта застаецца яшчэ адным напамінам нам пра тое, наколькі важнае месца займае этап нарыхтоўкі кармоў ва ўсёй вытворча-эканамічнай дзейнасці сельгас-арганізацый і ў цэлым аграрнага сектара раёна.
Алег Міхайлавіч уручыў узнагароды пераможцам - гаспадаркам і лепшым працаўнікам па выніках пасяўной, пацвердзіў сваё перакананне, што так жа арганізавана ў нас ёсць усе магчымасці спрацаваць на корманарыхтоўцы.
Прыкладам таму ўбачанае на кармавым полі ва УП «Рыдомльскi», адкуль бесперапынна адпраўляліся загружаныя шматтонныя прычэпы з здробненай масай да сянажных траншэй на МТК «Серкавiцы». Такімі ж тэмпамі, нягледзячы на дажджы, рыдамльчане працягваюць працы. Гэтак жа арганізавана, зладжана касавіца ўзяла старт у цэлым у раёне. Сваю падзяку вяскоўцам Талачыншчыны за правядзенне з добрымі вынікамі пасяўной, прырост па вытворчасці малака выказаў кіраўнік Аршанскага аграпрамысловага аб'яднання Андрэй Анатольевіч Булаўкін. Па традыцыі разам з кіраўніком раёна ён прайшоў з літоўкай першы пракос ў полi, пераканаўшы прысутных, што нарыхтоўка кармоў - зона адказнасці ўсіх яе ўдзельнікаў. Як спрацуем у гэтай камандзе, такі і будзе яе вынік.
Віктар Бірукоў
Да спіса