Навіны раёна
20.05.2021

Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага - дзеці!» пройдзе ў Талачынскім раёне

З 25 мая па 5 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага - дзеці!»

Галоўная мэта дадзенага мерапрыемства - папярэджанне і прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.

За мінулы перыяд 2021 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 13 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх. У маі мінулага года было зарэгістравана 8 ДТЗ з удзелам дзяцей.

У дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перасоўвацца з уключаным блізкім святлом фар (п.166.9 ПДР). Асаблівая ўвага будзе надавацца захаванню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозцы дзяцей.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў транспарту і ў дварах.

У адпаведнасці з часткай 3 артыкула 18.13 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за парушэнне вышэйпаказанага пункта ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 3 базавых велічынь.

Не забывайце нагадваць сваім дзецям нескладаныя правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Дамагайцеся, каб захаванне Правілаў дарожнага руху ўвайшло ў звычку і стала нормай паводзін на вуліцы. І не парушайце ПДР самі, дзеля бяспекі сваіх дзяцей. Памятаеце, што дзеці да 12 гадоў павінны знаходзіцца ў дзіцячым ўтрымліваючым прыстасаваннi, падыходзячым па вазе і камплекцыі. Выключэнне складае толькі той выпадак, калі рост дзіцяці складае больш за 150 см. Утрымліваючае прыстасаванне і рэмень бяспекі (якім павінны быць прышпілены ўсе пасажыры) больш, чым на 80% дазволяць захаваць жыццё пры трапленні ў ДТЗ.

Беражыце дзяцей і памятайце, што яны заўсёды глядзяць на вас. Будзьце дастойным прыкладам свайму дзіцяці.

Да спіса