Адрас: 211092, г. Талачын,
вул. Леніна, 1
Е-mail: odok@tolochin.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (802136) 5-15-33
Дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні змен у Канстытуцыю і рэферэндуму прайшла 10 лютага са спецыялістамі ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Талачынскага раёна» пад дэвізам «Партнёрства дзяржавы і сям'і ў інтарэсах будучых пакаленняў».
«Сацыяльная накіраванасць галоўнага Закона краіны відавочна. І для нас, як работнікаў сацыяльнай сферы, гэта арыенцір у нашай дзейнасці па далейшым аказанні дзяржаўнай падтрымкі ўсім катэгорыям грамадзян», - падвяла вынік сустрэчы начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ганна Піменава.