Адрас: 211092, г. Талачын,
вул. Леніна, 1
Е-mail: odok@tolochin.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (802136) 5-15-33
З пачатку года на дарогах Віцебшчыны ў 307 аварыях загінулі 66 чалавек (з іх 4 дзіцяці), 320 зарэгістраваны пацярпелымі, 30 чалавек знаходзіліся ў нецвярозым стане.
17 лістапада супрацоўнікі ДАІ вобласці правядуць прафілактычную акцыю, каб нагадаць людзям аб маштабах смяротнасці і інваліднасці ў выніку аварый. Залішняя самаўпэўненасць, спадзяванне на поспех - тыя якасці вадзіцеляў, якія могуць прывесці да сумнага зыходу паездкі. Алкаголь - падступны сябар для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Той, хто сеў за руль веласіпеда ў стане алкагольнага ап'янення, можа і сесці за руль аўтамабіля ў такім жа стане. А гэта ўжо патэнцыйны забойца на дарозе.
Пешаходы падвяргаюць сябе небяспецы, вырашыўшы перайсці дарогу там, дзе ім уздумаецца. Але нават тыя, хто робяць гэта па пешаходным пераходзе, часам забываюць паглядзець па баках або наўмысна ідуць на «чырвоны». Вынік - загубленае жыццё і кіроўцы, і пацярпелага пад коламі аўта.
Сусветны дзень памяці ахвяр ДТЗ - нагода задумацца аб бяспецы на дарогах.