Навіны раёна
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста
27.01.2022

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста

Дата была абрана не выпадкова: 27 студзеня 1945 гады войскi Савецкай арміі вызвалілі першы і самы вялікі з гітлераўскіх канцлагераў Асвенцым (Аўшвіц), дзе ўчас Другой сусветнай былі знішчаны больш за 1,3 млн чалавек.

Ахвярамі халакосту сталі каля 6 млн яўрэяў. Толькі на тэрыторыі Беларусі былі знішчаны больш за 800 тыс. яўрэяў. У лагерах смерці загінулі мільёны савецкіх ваеннапалонных і мірных грамадзян, прадстаўнікоў еўрапейскіх народаў.

Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту закліканы нагадаць аб нязменнай прыхільнасці барацьбе з антысемітызмам, расізмам і іншымі формамі нецярпімасці, якія могуць прывесці да мэтанакіраваных актаў гвалту ў адносінах да цэлых груп людзей.

У Талачынскай раённай бібліятэцы адкрыта выстава «Халакост: знішчэнне, вызваленне, выратаванне».


Да спіса