Адрас: 211092, г. Талачын,
вул. Леніна, 1
Е-mail: odok@tolochin.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (802136) 5-15-33
Новы кансультатыўна-дарадчы орган утвораны ў рамках рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце - 2030».
Асноўныя яго мэты: абарона правоў і добрых якасцяў пажылых грамадзян, стварэнне ўмоў для іх усебаковага ўдзелу ў грамадскім жыцці дзяржавы.
Першы арганізацыйны сход адбыўся 27 студзеня. Старшынёй Савета абраны Луковіч Мікалай Мікалаевіч, яго намеснікам - Страхоўская Галіна Васільеўна.
Актыўная жыццёвая пазіцыя членаў Савета, іх неабыякавыя адносіны да жыцця краіны праявіліся з першых хвілін сустрэчы. Падчас абмеркавання маючага адбыцца рэферэндуму і праекта Канстытуцыі адбыўся прадуктыўны і цікавы дыялог з запрошанымі гасцямі.