Бел
Выязное пасяджэнне камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва Талачынскага раёна прайшло 26 студзеня сумесна з Саветам грамадскага пункта аховы правапарадку Каханаўскага сельсавета.
Разгледжаны 11 грамадзян, у тым ліку 8 вядучых асацыяльны лад жыцця. Усім выдадзены накіраваннi на працаўладкаванне, двум з іх з прадастаўленнем жылля. Аднаму грамадзяніну аказана садзейнічанне ў атрыманні пашпарта.
Адначасова з запрошанымі праведзены прафілактычныя мерапрыемствы ў форме інтэрактыўных заняткаў «Формула бяспекі» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом».