Прамую лінію з жыхарамі Талачынскага раёна правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Дубаў.
Жыхарка вёскі Высокі Гарадзец Наталля Філатава патэлефанавала першай, яе аднавяскоўка Вольга Замасцьянiна - адной з апошніх, але абедзвюх хвалюе агульнае пытанне - нездавальняючы стан дарогі, якая вядзе да іх населенага пункта. Перыядычна выконваемыя працы па грэйдзіраваннi палатна здымаюць праблему толькі часова, пасля дажджоў яно зноў разбіваецца. Выхадам з сітуацыі, на іх погляд, з'яўляецца асфальтаванне дадзенага ўчастка дарогі.
Валерый Някрасаў з вёскі Васкрасенскай заклапочаны стварэннем у раёне новых працоўных месцаў, адпаведнай інфраструктуры.
Як заўважыў, размаўляючы са звярнуўшымiся, парламентарый, Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам ключавой задачай у маштабах вобласці і краіны на бліжэйшую пяцігодку пастаўлена развіццё рэгіёнаў. І гэта павінна паспрыяць вырашэнню у тым ліку і паднятых імі пытанняў.
Дарэчы, пра неабходнасць больш увагі надаваць рэгіянальнаму развіццю, пачынаючы ад неперспектыўных вёсак, хутароў, аграгарадкоў, да раённых і абласных цэнтраў, Кіраўнік дзяржавы вёў размову і на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці, якая адбылася на мінулым тыдні. «Мы пазначылі, у якім кірунку будзем развівацца. І будучая пяцігодка будзе прысвечана малой радзіме. Нам трэба падняць рэгіёны, зрабіць так, каб людзі адчувалі сябе ў аграгарадку гэтак жа, як у Мінску, і жадання ў іх было больш жыць у аграгарадку, чым у Мiнску», - заявіў Прэзідэнт.
На асобныя звароты Аляксандр Дубаў даў тлумачэнні ў ходзе тэлефонных размоў з заяўнікамі, па некаторых зрабіў адпаведныя даручэнні і ўзяў іх выкананне на кантроль.
Пасля заканчэння прамой лініі дэпутат наведаў Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе азнаёміўся з наяўнымі ўмовамі для працы з пажылымі і самотна пражываючымi грамадзянамі, людзьмі з інваліднасцю.
Акрамя таго, парламентарый аказаў дабрачынную дапамогу для прафілактыкі распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый Рацеўскаму псіханеўралагічнаму дому-інтэрнату. Аляксандр Дубаў перадаў сацыяльнай установе, дзе сёння налічваецца 235 пражываючых і 120 чалавек абслугоўваючага персаналу, набытыя за ўласныя сродкі бескантактавы тэрмометр, камплекты індывідуальнай абароны і дэзінфікуючыя сродкі.
Ігар Снараў