Навіны раёна
22.02.2021
25 лютага 2021 г. з 11:00 да 12:00 адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» старшыні Аршанскага міжраённага Камітэта дзяржаўнага кантролю Уліцёнак Ірыны Георгіеўны з жыхарамі г. Талачын і Талачынскага раёна. Камітэт дзяржаўнага кантролю мэтанакіравана і актыўна займаецца прэвентыўным кантролем і прафілактыкай, імкнецца не проста выявіць і спыніць эканамічныя парушэнні, а папярэдзіць іх з'яўленне. Гэтай мэце падпарадкаваны публічныя мерапрыемствы з удзелам спецыялістаў камітэта, выданне ведамаснага часопіса і, канешне, традыцыйныя «прамыя тэлефонныя лініі» і выязныя прыёмы грамадзян. У такіх гутарках звычайна закранаюцца самыя розныя тэмы: ад макраэканомікі, глабальных нацыянальных праграм і інвестыцыйных праектаў да прыватных праблем, якія хвалююць нашых грамадзян. Падчас «прамой тэлефоннай лініі» вы можаце падзяліцца са старшынёй Аршанскага міжрайкамітэта аб маючых дачыненне да Талачынскага раёна фактах парушэння заканадаўства, выпадках безгаспадарчасці, абмеркаваць работу службовых асоб мясцовай вертыкалі ўлады, кантралюючых і наглядных органаў. Кожны зварот будзе вывучаны, выкладзеныя факты будуць разгледжаны і атрымаюць аб'ектыўную ацэнку, канструктыўныя прапановы грамадзян знойдуць прымяненне ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства. Звярнуцца на «прамую тэлефонную лінію» і задаць пытанне можна па тэлефоне 8 (0216) 51-09-27.
Да спіса