Навіны раёна
«Прамую лінію» правядзе начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь
08.10.2020

«Прамую лінію» правядзе начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь

10 кастрычніка 2020 года, у суботу, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Сяргей Сяргеевіч Мурашкін правядзе прамую тэлефонную лінію. Пытанні, якія тычацца прадастаўляемых падраздзяленнямі аховы вобласці паслуг і іх кошту, патрабаванняў, што прад'яўляюцца да кандыдатаў на службу, а таксама іншыя пытанні, якія цікавяць грамадзян аб дзейнасці службы аховы, можна будзе задаць з 09.00 да 12.00 па тэлефоне: (8-0212) 21-20-99.
Да спіса