30 сакавіка 2021 г. у Каханаўскiм сельскім выканаўчым камітэце з 10.00 да 11.00 «прамую тэлефонную лінію» па тэлефоне 2-35-77 правядзе старшыня Аршанскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Уліцёнак Ірына Георгіеўна.
Таксама з 11.00 да 12.00 Уліцёнак І.Г. правядзе асабісты прыём грамадзян у дыстанцыйнай форме па тэлефоне 2-35-77 (толькі па папярэднім запісе).
Спектр тэм разнастайны: ад пытанняў фінансава-гаспадарчай і вытворчай дзейнасці прадпрыемстваў раёна, сацыяльнай абароны насельніцтва, захавання правоў грамадзян да працы мясцовых органаў улады.
Падчас «прамой тэлефоннай лініі» вы можаце падзяліцца прапановамі па актуальных праблемах развіцця рэгіёна, выказацца з нагоды працы службовых асоб вертыкалі, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца 25 і 26 сакавіка 2021 года з 8.00 да 17.00 па тэлефоне 5-13-72.
Да спіса