Кожны панядзелак з 10 да 11 гадзін па тэлефоне 5-75-67 кіраўніцтвам ДП "Коханава-ЖКГ" сумесна са спецыялістамі аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама праводзіцца "прамая тэлефонная лінія" з жыхарамі Талачынскага раёна.
Мэта правядзення - аператыўнае вырашэнне праблем камунальнай сферы і забеспячэнне зваротнай сувязі з насельніцтвам.
Грамадзяне звяртаюцца не толькі з праблемамі, якія ўзнікаюць, але таксама тэлефануюць, каб атрымаць кансультацыю па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Практыка правядзення такіх "прамых ліній" заведзена даўно і, не гледзячы на стварэнне адзінай дыспетчарскай службы "115", не губляе сваёй актуальнасці.
Усе званкі фіксуюцца, аператыўна выконваюцца, аб чым грамадзяне паведамляюцца ў пісьмовай форме.