Навіны раёна
Прафсаюзы сумесна з пракуратурай Талачынскага раёна сустрэліся з калектывам РУП «Талачынскі кансервавы завод»
01.02.2022

Прафсаюзы сумесна з пракуратурай Талачынскага раёна сустрэліся з калектывам РУП «Талачынскі кансервавы завод»

Прававы інспектар Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Соф'я Грышуціна 31 студзеня правяла прафсаюзны прыём у Талачынскім раёне і сустрэлася з працоўным калектывам РУП «Талачынскі кансервавы завод».

У падчас прыёму паступілі пытанні заключэння кантрактаў, прадастаўлення сацыяльных адпачынкаў, прыцягнення да працы ў выхадныя і святочныя дні, прыватызацыі службовага жылля.

На усе пытанні прававым інспектарам дадзены тлумачэнні.

У форме дыялогу абмеркавалі ўнесеныя змены ў Канстытуцыю і ўдзел прафсаюзных арганізацый у правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел памочнік пракурора Талачынскага раёна Вольга Купрыянец, якая спынілася на тэме супрацьдзеяння экстрэмізму, парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за парушэнні заканадаўства ў гэтай сферы.

Да спіса