Бел
З 2 па 12 кастрычніка ў Віцебскай вобласці Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю пад назвай «Пешаход».
Накіравана яна на прафілактыку і папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, а таксама папулярызацыю выкарыстання святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак.
Штодня інспектары Дзяржаўтаінспекцыі будуць ажыццяўляць нагляд за выкананнем правілаў пераходу праезнай часткі, а таксама спыняць парушэнні гэтых правілаў, у тым ліку і ў частцы выкарыстання святловяртальных элементаў.
Да спіса