Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Будзь у бяспецы!» пройдзе 19-24 сакавіка ў Беларусі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў галоўным упраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС.
«У студзені - лютым на тэрыторыі рэспублікі здзейснена 181 дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху (пешаходы, веласіпедысты, вознікі), у якіх 38 чалавек загінулі і 143 атрымалі траўмы. Ад агульнай колькасці загінуўшых у ДТЗ дадзеная катэгорыя складае 58,5%, - распавялі ў ДАІ. - У мэтах мінімізацыі сезонных негатыўных тэндэнцый у сферы бяспекі дарожнага руху Дзяржаўтаінспекцыя ў перыяд з 19 па 24 сакавіка арганізуе па ўсёй краіне правядзенне прафілактычнай акцыі «Будзь у бяспецы!» па папярэджанні ДТЗ з уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху».
У гэты перыяд будзе праведзена шырокая інфармацыйна-растлумачальная праца у сродках масавай інфармацыі і сярод насельніцтва аб праблеме траўматызму пешаходаў, веласіпедыстаў, возчыкаў, прычынах і ўмовах здзяйснення ДТЗ з іх удзелам.
Паўсюдна нарады ДАІ будуць набліжаны да нерэгуляваных пешаходных пераходаў. Таксама супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы адпрацуюць участкі аўтамабільных дарог, вуліцы населеных пунктаў, найбольш схільныя рызыцы здзяйснення наездаў на пешаходаў, веласіпедыстаў, возчыкаў. У той жа час павышаная ўвага супрацоўнікаў ДАІ будзе нададзена спыненню парушэнняў правілаў як з боку кіроўцаў, так і ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, у тым ліку ў частцы выкарыстання святлоадбіўных элементаў.
Акрамя таго, ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі арганізацыямі і прадпрыемствамі будзе арганізаваны дзейсны кантроль па аператыўнай ліквідацыі недахопаў ва ўтрыманнi вуліц і дарог у бяспечным для дарожнага руху стане. Грэбаванне элементарнымі правіламі бяспечных паводзінаў, нечаканае з'яўленне на дарозе, адмова пешаходаў ад выкарыстання ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў, знаходжанне на праезнай частцы ў стане ап'янення, прыводзяць да трагічных наступстваў. Часцей за ўсё нецвярозыя людзі не ў стане кантраляваць свае ўчынкі. Яны падаюць, перасоўваюцца паўзком, сядзяць альбо засынаюць прама на праезнай частцы.
«Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху: калі вы выявілі грамадзян, якія сваімі паводзінамі ствараюць пагрозу бяспецы, неадкладна патэлефануеце па тэлефоне 102. Сваім званком вы можаце выратаваць жыццё», - дадалі ў ДАІ.
Да спіса