Бел
Для таго, каб як мага больш грамадзян Беларусі маглі пазнаёміцца з праектам абноўленай Канстытуцыі, было прынята рашэнне зрабіць яго аўдыёверсію. Такі крок дазволіць беларусам, якія слаба бачаць, прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні Асноўнага закона краіны.
Азнаёміцца з аўдыёварыянтам праекта абноўленай Канстытуцыі Беларусі можна на сайтах Прэзідэнта Беларусі і інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА
Да спіса