Навіны раёна
Памяці Міхаіла Савіцкага…
17.02.2022

Памяці Міхаіла Савіцкага…

18 лютага спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння вялікага мастака XX стагоддзі Міхася Андрэевіча Савіцкага, ураджэнца Талачыншчыны.

Ва ўстановах культуры раёна ў гэтыя дні праходзяць выставы і сустрэчы, прымеркаваныя да знамянальнай даты.

У сельскіх бібліятэках раёна арганізаваны выстаўкі «Паклонімся агню яго сэрца», «Слаўны сын Звяняцкай зямлі», «Лічбы на сэрцы Савіцкага» ды іншыя.

У Талачынскім гісторыка-краязнаўчым музеі з 27 студзеня па 20 лютага праходзяць экскурсіі для навучэнцаў школ раёна і ўсіх ахвочых. Працуе выстава «Эпоха ў мастацтве».

17 лютага 2022 года ў Талачынскай раённай бібліятэцы будзе арганізавана Гадзіна знаёмства «Міхаіл Савіцкі: эпоха ў мастацтве». Пачатак мерапрыемства ў 14.30 гадзін.

18 лютага ў 15.30 гадзін Каханаўская дзіцячая школа мастацтваў сумесна з бібліятэкай правядзе вечар-партрэт «Споведзь мужнасці». У гэты дзень у сельскіх бібліятэках для навучэнцаў школ і ўсіх ахвочых таксама пройдуць тэматычныя мерапрыемствы.

22 лютага ў 13.30 гадзін з Талачынскім цэнтры культуры і народнай творчасці адбудзецца вечар памяці «Славуты сын беларускай зямлi», прысвечаны 100-гадоваму юбілею Міхаіла Савіцкага.

Да спіса