Працягваюцца мерапрыемствы у рамках падрыхтоўкі да правядзення VI Усебеларускага народнага сходу.
У адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2020 года №492 пройдзе ён 11-12 лютага ў Мінску з агульнай колькасцю ўдзельнікаў і запрошаных у колькасці 2700 чалавек. Іх пералік фарміруецца з ліку кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый, прадстаўнікоў мясцовых Саветаў дэпутатаў, грамадскіх аб'яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі, супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў у Беларусі, прадстаўнікоў беларускіх дыяспар, міжнародных і замежных арганізацый у рэспубліцы.
Талачынскі раён на VI Усебеларускім народным сходзе прадставяць 7 чалавек. Ад Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» дэлегатамі абраны старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Міхайлавіч Лындзiн і настаўнік хіміі і біялогіі Славенскай сярэдняй школы Юлія Аляксандраўна Улiцiна, ад дэпутацкага корпуса - старшыня раённага Савета дэпутатаў Георгій Георгіевіч Мурашка, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, намеснік старшыні райвыканкама Іна Сцяпанаўна Галубкова, дэпутат Талачынскага сельскага Савета дэпутатаў, дырэктар ААТ «Друцк-Агра» Аляксандр Леанідавіч Сідаровіч і дэпутат Каханаўскага сельскага Савета дэпутатаў, намеснік дырэктара па юрыдычных пытаннях, ідэалагічнай рабоце, рэжыму і бяспецы ААТ «Амкадор-КЭЗ» Алена Мікалаеўна Падалiцкая, ад Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу - дырэктар сельгаспрадпрыемства «Рыдомльскі» Вадзім Валер'евіч Іваноў.
Да спіса