Навіны раёна
Напярэдадні Дня жанчын прайшоў конкурс шматдзетных мам
05.03.2020

Напярэдадні Дня жанчын прайшоў конкурс шматдзетных мам

4 сакавіка 2020 года адбылося забаўляльнае мерапрыемства «Вясновы калейдаскоп», прысвечанае святкаванню Дня жанчын 8 Сакавіка. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Талачынскага раёна» пры ўдзеле выхаванцаў ГУДО «Талачынская школа мастацтваў».

Для шматдзетных маці арганізавана конкурсная праграма з вясёлымі і нескладанымі заданнямі. Гледачы, якія прыйшлі на свята падтрымаць канкурсантак, таксама не засталіся па-за ўвагай, для іх праводзіліся віктарыны і жартоўныя конкурсы. Выдатны настрой, незабыўныя ўражанні, мора смеху і ўсмешак панеслі з сабой усе ўдзельнікі імпрэзы. Прайграўшых на мерапрыемстве не было, удзельніцы сталі пераможцамі па намінацыях:

- Міс Артыстычнасць прызнана Абчугская Алена Уладзіміраўна.

- Міс Аўталэдзі - Балава Ганна Сяргееўна.

- Міс Майстрыха - Валеватая Ірына Аляксандраўна.

- Міс Спрыт - Галубкова Ганна Уладзіміраўна.

Усе канкурсанткі былі ўзнагароджаны дыпломамі, памятнымі сувенірамі, а таксама падарункамі, прадстаўленымі Талачынскай раённай арганізацыяй ГА «Белая Русь».

Да спіса