Адрас: 211092, г. Талачын,
вул. Леніна, 1
Е-mail: odok@tolochin.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (802136) 5-15-33
У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі дарожнага руху «Разам - за бяспеку на дарогах» з калектывамі «Каханава-ЖКГ» і ДЭУ-8 сустрэліся начальнік УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Міхаіл Дзядзічкін і начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС старшы лейтэнант міліцыі Надзея Каспяровіч.
Начальнік УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама пазнаёміў прысутных са статыстыкай па ДТЗ у вобласці за 2021 год, растлумачыў асобныя пункты правілаў дарожнага руху, нагадаў аб адказнасці за парушэнні, прывёў канкрэтныя прыклады ДТЗ.
Увазе прысутных быў прадстаўлены відэафільм, у якім сабраны рэальныя ДТЗ, у тым ліку і ДТЗ, якія здарыліся ў Віцебску.
«Зіма — час асаблівы як для камунальнікаў, так і для дарожнікаў. У Талачынскім раёне снега сёлета выпала нямала, а, значыць, і працы ў вас больш за досыць. Жадаю падзякаваць вам за вашу працу, за тое, што вы стараецеся зрабіць дарогу для талачынскіх пешаходаў і кіроўцаў больш бяспечнай», - завяршыў Міхаіл Дзядзічкін.