Навіны раёна
13.09.2021
На тэрыторыі Талачынскага раёна з 13 па 16 верасня праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага - узрост!», yакіраваны на аздараўленне крымінагеннай абстаноўкі на тэрыторыі абслугоўвання раёна, комплекснае прымяненне мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў у дачыненні да асоб пажылога і састарэлага ўзросту, адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян.
У рамках мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі:
- наведваюць па месцы жыхарства або месцы знаходжання асоб сталага веку, якія пражываюць з грамадзянамі, у дачыненні да якіх ажыццяўляецца прафілактычны ўлік, прафілактычнае назіранне, усталяваны прэвентыўны нагляд, а таксама адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян і праводзяць з апошнімі прафілактычныя гутаркі. У ходзе наведвання па месцы жыхарства пажылых грамадзян, праводзіцца іх інфармаванне па пытаннях бяспечнай жыццядзейнасці, аб магчымасцях суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў па аказанні розных паслуг.
- правядуць прафілактычную працу і інструктажы з супрацоўнікамі пошты, банкаўскіх устаноў і сацыяльнымі работнікамі, у частцы інфармавання па пытаннях бяспечнай жыццядзейнасці, аб магчымасцях суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў па аказанні розных паслуг і іншыя мерапрыемствы, накіраваных на прафілактыку правапарушэнняў у адносінах да пажылых, адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян.
Па выніках 8 месяцаў 2021 года на тэрыторыі Талачынскага раёна зарэгістравана 39 злачынстваў у адносінах да пажылых і састарэлых грамадзян, найбольш распаўсюджанымі злачыннымі дзеяннямі, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да пажылых грамадзян, з'яўляюцца злачынствы супраць уласнасці, прадметам злачыннага замаху з'яўляюцца грошы, у сувязі з чым, пры правядзенні СКМ «Увага - узрост!» асноўны акцэнт будзе зроблены на прафілактыцы названай катэгорыі злачынстваў.
ААПП Талачынскага РАУС
Да спіса