Навіны раёна
18.10.2024

Мужчынская размова па сутнасці

Ролю бацькоўства ў сям'і і грамадстве, а таксама правілы выхавання дзяцей абмеркавалі ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі "мужчынская размова" 17 кастрычніка.

Спікерамі дыялогу сталі:

  • Андрэй Сідараў-член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
  • Георгій Мурашка-старшыня раённага Савета дэпутатаў
  • Аляксандр Лазука-протаіерэй, благачынны цэркваў Талачынскага раёна

У ліку запрошаных былі шматдзетныя таты, таты-кіраўнікі і педагогі, афіцэры і сапраўдныя патрыёты.

"Галоўнае, што неабходна даць дзіцяці, каб ён увайшоў у дарослае жыццё самастойна, - правільнае выхаванне і патрэбную адукацыю, раскрыць яго талент", - выказаў свой пункт гледжання аб ідэальным бацькоўстве сенатар.

У ходзе гутаркі кожны змог падзяліцца меркаваннем, асабістым вопытам аб тым, якімі якасцямі павінен валодаць Бацька.

Да спіса