Навіны раёна
Марафон памяці "Жаночы твар Перамогі": пра нязломную волю і подзвіг
04.05.2026

Марафон памяці "Жаночы твар Перамогі": пра нязломную волю і подзвіг

У Год беларускай жанчыны і напярэдадні Дня Перамогі ТЦСАН Талачынскага раёна рэалізуе праект "Жаночы твар Перамогі", дзе распавядае пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, чые лёсы - прыклад нязломнай волі і любові да Радзімы.

І першая гераіня праекта - працаўніца тылу Анастасія Андрэеўна Еўцягіна.

Анастасія Андрэеўна нарадзілася 24 кастрычніка 1929 года ў Бранскай вобласці, Мглiнскiм раёне, в. Хамякоўка ў сям'і сялян.

У гады ВАВ была працаўніцай тылу, дапамагала партызанам: капала акопы, аказвала пасільную дапамогу ў стварэнні абарончых збудаванняў на подступах да горада Бранск.

Пасля заканчэння вайны да пенсіі прапрацавала рознарабочай у калгасе "Красные Косари" Бранскай вобласці.

Узнагароджана медалём "За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг." і іншымі юбілейнымі медалямі.

Мы памятаем! Мы ганарымся! Мы прыхіляемся!

Да спіса