Дырэкцыя фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» запусціла акцыю для жадаючых наведаць мерапрыемствы форуму, паведамілі БЕЛТА ў дырэкцыі.
"З 14 па 19 чэрвеня пры куплі трох і больш білетаў на ўсе мерапрыемствы ў Летнім амфітэатры ў касах Віцебска і на сайтах білетных аператараў kvitki.by і ticketpro.by прадастаўляецца зніжка 10%", - распавялі пра ўмовы акцыі ў дырэкцыі форуму мастацтваў.
Таксама там прапануюць сачыць за актуальнымі навінамі будучага музычнага свята на сайце fest-sbv.by і Цэнтра культуры "Віцебск" - gck.by, а таксама ў афіцыйных супольнасцях @festivalvitebsk і @gck.vitebsk, у сацыяльных сетках Instagram, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Facebook, каб не прапусціць іншыя акцыі і бонусы.
XXX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 15 па 18 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 14 і 19 ліпеня.
Для пашырэння аўдыторыі гледачоў прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю з 73 дзяржаў.
БелТА
Да спіса