Бел
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прыміце віншаванні з прафесійным святам!
Ваша паўсядзённая праца па папярэджанні надзвычайных сітуацый, аператыўнасць і зладжанасць дзеянняў выклікаюць удзячнасць і павагу жыхароў раёна.
На рахунку раённай службы па надзвычайных сітуацыях нямала дасягненняў, якія сведчаць аб добрай прафесійнай вывучцы і вернасці службоваму абавязку. Выказваем упэўненасць, што шматгадовыя традыцыі службы, памножаныя на сучасны вопыт і веды, будуць і ў далейшым залогам надзейнай абароны жыцця нашых людзей.
Жадаем усім работнікам і ветэранам службы моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, далейшых поспехаў у вашай высакароднай справе.
Да спіса