Навіны раёна
Кіраўніцтва Талачынскага раёна віншуе з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
23.02.2022

Кіраўніцтва Талачынскага раёна віншуе з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Гэта свята ў нашай краіне стала сапраўды ўсенародным.

23 лютага мы традыцыйна ўшаноўваем усіх, хто служыў у войску. Шануем памяць франтавікоў, якія загінулі, адстойваючы свабоду і незалежнасць Радзімы. Ганарымся вайскоўцамі, якія абараняюць рубяжы роднай зямлі, і тымі, хто надзейна ахоўвае свой дом, мір і спакой у сем'ях.

Прыемна, што старэйшае пакаленне ўносіць значны ўклад у патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне моладзі, павышэнне прэстыжу ваеннай службы.

Дарагія ветэраны! Паважаныя землякі, цяперашнія і будучыя абаронцы Айчыны! Жадаем вам і вашым родным добрага здароўя, міру і дабрабыту.

Няхай гэта свята ў Год гістарычнай памяці стане для ўсіх нас яшчэ адной падставай для гонару. За любімую Беларусь!

Да спіса