Адыходзячы год быў не самым простым для нас усіх. Але ў любыя часы ёсць нагода, каб праводзіць завяршаючыся год з падзякай, успомніць пра яркія і радасныя моманты, якія былі ў ім, нягледзячы ні на што.
Сустракаючы Новы год, мы будуем планы на будучыню ставім перад сабой мэты, да якіх будзем імкнуцца.
Дзякуем, усім, хто ўносіць штодзённы ўклад у развіццё роднага раёна, сваёй працай дапамагаючы ў рашэнні разнапланавых задач. Толькі сумеснымі намаганнямі мы рэалізуем усё намечанае і ўстойліва пераадолеем усе ўзнікаючыя цяжкасці. Упэўнены, што разам нам усё па плячы.
Няхай новы 2022 год, будзе шчодрым на радасныя падзеі, апраўдае самыя смелыя чаканні, прынясе поспех, мір і дастатак у кожную сям'ю.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і сталай упэўненасці ў сабе.
Да спіса