Бел
14 ліпеня старшыня Талачынскага раённага выканаўчага камітэта Алег Міхайлавіч Лындзiн сустрэўся з калектывам УП «Талачынскія сыры».
Кіраўнік раёна пабываў на вытворчасці, пагутарыў з работнікамі, адказаў на цікавячыя іх пытанні. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Васільеўна Валевіч нагадала прысутным пра этапы на шляху станаўлення незалежнасці Беларусі, распавяла аб асноўных дасягненнях у розных сферах дзейнасці краіны.
«Нам ёсць чым ганарыцца і сёння неабходна захаваць дасягнутае і рухацца наперад», - адзначыла Алена Васільеўна.
Да спіса