Навіны раёна
Камітэт дзяржкантролю правядзе «прамую лінію» і асабісты прыём
18.03.2020

Камітэт дзяржкантролю правядзе «прамую лінію» і асабісты прыём

20 сакавіка 2020 г. з 11.00 да 12.00 адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» начальніка галоўнага ўпраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Раманоўскага Аляксандра Рыгоравіча.

Па заканчэнні «прамой тэлефоннай лініі» ў будынку райвыканкама з 12.00 да 13.00 будзе праведзены прыём жыхароў Талачынскага раёна.

Падчас «прамой лініі» і выязнога прыёму вы можаце падзяліцца з прадстаўніком Камітэта прапановамі па актуальных праблемах развіцця рэгіёна, выказацца з нагоды працы службовых асоб вертыкалі, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.

Спектр тэм, якія цікавяць Камітэт дзяржкантролю, разнастайны: ад пытанняў выкарыстання: бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы да працы чыноўнікаў з грамадзянамі, развіцця аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу і аграэкатурызму, выканання заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя і эфектыўнасці выкарыстання зямель сельскагаспадарчага прызначэння.

Вы можаце выказаць прапановы па ўсіх хвалюючых Вас праблемах і задаць пытанні падчас правядзення «прамой тэлефоннай лініі» па тэл. 5-75-67.

Папярэдні запіс на асабісты прыём будзе ажыццяўляцца 16, 17, 18 сакавiка 2020 г. з 8.00 да 17.00 гадзін, 19 сакавiка 2020 г. з 8.00 да 14.00 гадзін па тэл. 5-13-72.

Да спіса