Навіны раёна
Грамадскія прыёмныя па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю пачалі сваю працу
31.12.2021

Грамадскія прыёмныя па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю пачалі сваю працу

Унесці прапановы па зменах і дапаўненнях Канстытуцыі Беларусі можна праз раённую грамадскую прыёмную ў горадзе Талачын.

З 31 снежня 2021 года актывізуецца праца раённай грамадскай прыёмнай, якая размяшчаецца па адрасе: г.Талачын, вул. Леніна,1, каб.6, першы паверх.

Будзе працаваць гарачая лінія па тэлефоне (802136) 5-82-84.

Час працы грамадскай прыёмнай і гарачай лініі два разы на тыдзень (аўторак, чацвер) з 17.00 да 19.00.

Працуе абласная грамадская прыёмная  

Унесці прапановы па зменах і дапаўненнях Канстытуцыі Беларусі можна таксама праз абласную грамадскую прыёмную ў Віцебску.

Абласная грамадская прыёмная размяшчаецца па адрасе: г.Віцебск, вул. Праўды, 18, каб.42.

Будзе працаваць адзіная абласная гарачая лінія: 8-0212-67-50-21.

Час працы абласной грамадскай прыёмнай і гарачай лініі па буднях дням з 15.00 да 18.00 (за выключэннем выхадных і святочных дзён).

Да спіса