Навіны раёна
Грамадскія арганізацыі Талачынскага раёна абмеркавалі Канстытуцыю
14.01.2022

Грамадскія арганізацыі Талачынскага раёна абмеркавалі Канстытуцыю

Каардынацыйны Савет грамадскіх аб'яднанняў Талачынскага раёна прайшоў у канструктыўнай абстаноўцы.

Прафсаюзны актыў, старшыні РГА «Белая Русь», ГА «БРСМ», Беларускага фонда мiру, Беларускага саюза жанчын, Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане абмеркавалі змены і дапаўненні ў Канстытуцыю, абмяняліся меркаваннямі.

«Сёння мы разам павінны данесці да ўсіх грамадзян, што ўдзел у рэферэндуме - гэта асабісты ўклад кожнага ў гісторыю развіцця краіны. І тое, як мы гэту гісторыю напішам, будзе залежаць будучыня наступных пакаленняў», - адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Іна Галубкова.

Да спіса