У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з 12 чэрвеня пачала працу "гарачая" тэлефонная лінія па пытаннях незаконнага звальнення работнікаў. Патэлефанаваць на яе можна па тэлефоне 203-82-94 з 10.00 да 12.00 і з 14.00 да 16.00.
"Звярнуцца на "гарачую" лінію можа кожны, хто палічыў, што яго звольнілі альбо звольняць без законных падстаў. Прафсаюзныя юрысты будуць дэталёва разбірацца ў кожнай сітуацыі. Звярнуцца па дапамогу можна і ў раённыя аб'яднаннi прафсаюзаў або запоўніць электронны зварот да юрыста на інтэрнэт-партале ФПБ", - распавяла начальнік галоўнага упраўлення юрыдычнай працы і прававога забеспячэння Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Марына Лазар.
З 15 чэрвеня такія прафсаюзныя "гарачыя" лініі запрацуюць ва ўсіх рэгіёнах краіны.
"Гарачыя" лініі ў рэгіёнах:
Брэсцкае абласное аб'яднанне прафсаюзаў - 80162 21 56 43.
Віцебскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў - 80212 26 18 89.
Гомельскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў - 80232 32 90 85.
Гродзенскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў - 80152 62 44 54.
Мінскае гарадское аб'яднанне прафсаюзаў - 8017 356 89 37.
Мінскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў - 8017 323 39 23.
Магілёўскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў - 80222 65 34 95.
Прафсаюзныя "гарачыя" тэлефонныя лініі па пытаннях незаконнага звальнення супрацоўнікаў - частка маніторынгу правільнасці прымянення абноўленага Працоўнага кодэкса, які ўступіў у сілу ў студзені гэтага года.
Нагадаем, змены ў Працоўны кодэкс, ініцыяваныя Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, тычыліся, у тым ліку, і пытанняў заключэння кантрактаў.
У прыватнасці, гэта падаўжэнне кантракту з добрасумленнымі работнікамі на максімальны тэрмін. Так, згодна з законам, калі бакі вырашылі працягнуць працоўныя адносіны, то падаўжэнне кантракту ў межах пяцігадовага тэрміну яго дзеяння з добрасумленным работнікам ажыццяўляецца на максімальны тэрмін. Па заканчэнні кантракту - новы кантракт падпісваецца на тэрмін не менш за тры.
Акрамя таго, у Працоўны кодэкс ўнесена норма аб тым, што прафсаюз мае права ўдзельнічаць у абмеркаванні умоў кантракту работніка. Яна накіравана на тое, каб не дапусціць парушэння правоў работніка за конт не ўключэння ў кантракт гарантый, прадастаўленых работніку заканадаўствам, калектыўным дагаворам.
Прэс-служба Федэрацыі прафсаюзаў
Да спіса