Навіны раёна
Гадзіна Зямлі пройдзе ў апошнюю суботу сакавіка
24.03.2020

Гадзіна Зямлі пройдзе ў апошнюю суботу сакавіка

Гадзіна Зямлі (англ. EarthHour) - штогадовая міжнародная падзея, якая праводзіцца Сусветным фондам дзікай прыроды (WWF). Праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка і заклікае ўсіх выключыць святло на адну гадзіну, каб стымуляваць інтарэс да праблемы змянення клімату, светлавога забруджвання і іншых экалагічных тэм. Упершыню гэта мерапрыемства было арганізавана Сусветным фондам дзікай прыроды ў Аўстраліі сумесна з выданнем TheSydneyMorningHerald ў 2007 годзе, ужо на наступны год атрымала сусветную падтрымку, а ў 2009 годзе ўжо стала самай масавай акцыяй у гісторыі чалавецтва - паводле ацэнак WWF, яно закранула больш за мільярд жыхароў планеты. У Рэспубліцы Беларусь Гадзіна Зямлі праводзіцца з 2009 года.


Да спіса