25 лістапада 2020 года з 10.00 да 12.00 упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Талачынскага райвыканкама праводзіць электронны кірмаш вакансій для грамадзян, якія шукаюць працу. Суіскальнікам работ будзе прапанавана азнаёміцца з вакансіямі, прапануемымi наймальнікамі, умовамі працы, а таксама задаць пытанні, накіраваць рэзюмэ, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на гутарку ў рэжыме рэальнага часу. Электронны кірмаш вакансій даступны на сайце http://e-vacancy.by. Дадзеная электронная паслуга прапануецца ўсім жыхарам рэспублікі і значна скарачае перыяд пошуку працы.
Падрабязная інфармацыя аб парадку прыняцця ўдзелу ў электронным кірмашы вакансій для суіскальнікаў, а гэтак жа для наймальнікаў размешчана на сайце Талачынскага райвыканкама ў раздзеле «Сацыяльная абарона».
Да спіса