Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) прапануе творча і з карысцю правесці летнія канікулы і запрашае юных грамадзян краіны да ўдзелу ў конкурсе відэаролікаў «Прававы лайфхак «У мяне шчаслівае дзяцінства - гэта маё права».
Конкурс будзе праводзіцца на пляцоўцы Дзіцячага прававога сайта mir.pravo.by з 1 па 30 чэрвеня 2021 г. Ён накіраваны на фарміраванне прававой і інфармацыйнай культуры падрастаючага пакалення.
Да ўдзелу запрашаюцца дзеці і падлеткі ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў як індывідуальна, так і камандай.
Рабятам прапануецца падзяліцца лайфхакамi, як правільна, з карысцю і рамках закона рэалізаваць свае правы і абавязкі. Гэта могуць быць карысныя рашэнні, рэкамендацыі, парады аб тым, як набыць прававую граматнасць і стаць больш правакультурнымі; як быць прадуктыўней у вучобе і вольным часе, клапаціцца пра сваё здароўе, актыўна адпачываць, самаўдасканальвацца, максімальна эфектыўна выкарыстоўваць сучасныя камп'ютэрныя тэхналогіі і г.д.
На конкурс прымаюцца відэаматэрыялы наступнай тэматыкі: правы і абавязкі дзіцяці, сацыяльная абарона сям'і і дзяцей дзяржавай, правапарушэннi непаўналетніх і наступствы іх здзяйснення, абарона правоў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, правы дзяцей-інвалідаў, іншая тэматыка, якая тычыцца правоў, абавязкаў і адказнасці непаўналетніх.
Хранаметраж конкурснага відэа - 1 хвіліна.
Конкурсныя матэрыялы з указаннем неабходных дадзеных накіроўваюцца на адрас электроннай пошты: konkurs@ncpi.gov.by. Памер накіроўваемага файла не павінен перавышаць 10 Мб.
Пераможцам конкурсу будуць уручаны прызы і дыпломы. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 30 ліпеня 2021 г. - у Міжнародны дзень дружбы.
Больш падрабязна пра конкурс - на Дзіцячым прававым сайце mir.pravo.by.
Да спіса