Бел
8 лютага - Дзень памяці юнага героя-антыфашыста. Гэта дата зацверджана Асамблеяй ААН у 1964 годзе.
З таго часу юныя піянеры ўспамінаюць у гэты дзень подзвігі маленькіх герояў і прысвячаюць ім свае лісты.
Акцыя «Агеньчык памяці» прайшла сярод рабят-школьнікаў Талачынскага раёна. Хлопчыкі і дзяўчынкі напісалі пасланні піянерам-героям, у якіх выказвалі словы падзякі і павагі іх подзвігу.
Важна, што ў Год гістарычнай памяці маленькія школьнікі яшчэ раз успомнілі дзяцей «вайны», якія ўзвалілі на сябе недзіцячую ношу дзеля міру на зямлі.