Адрас: 211092, г. Талачын,
вул. Леніна, 1
Е-mail: odok@tolochin.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (802136) 5-15-33
На сустрэчу з калектывам сельскагаспадарчага прадпрыемства прыйшлі старшыня Талачынскага раённага Савета дэпутатаў Георгі Мурашка і дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, намеснік старшыні райвыканкама Іна Галубкова.
У ходзе размовы абмеркавалі асноўныя і важныя змены, прапанаваныя ў асноўны Закон краіны, абмяняліся меркаваннямі.
«Прыняўшы ўдзел у рэферэндуме, і выказаўшы сваю пазіцыю, мы зможам будаваць будучыню краіны, засцерагаючы нашу гістарычную праўду і духоўныя каштоўнасці, абараняючы і ўмацоўваючы суверэнітэт рэспублікі, захоўваючы дружалюбныя адносіны з іншымі дзяржавамі», - падвяла вынікі сустрэчы Іна Галубкова.
Актыўны дыялог па абмеркаванні праекта Канстытуцыі прайшоў у працоўным калектыве Талачынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Удзел у дыялогу брала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Валевіч.
«Патрыятычнае выхаванне будучага пакалення, стварэнне ўмоў для духоўнага, маральнага, інтэлектуальнага і фізічнага ўдасканалення моладзі, выхаванне ў новым пакаленні беларусаў імкнення да працы - гэта тыя падмуркі, якія трэба сёння закладваць у грамадстве і на што важна звярнуць асаблівую ўвагу як дзяржавы, так і кожнага грамадзяніна ў асобнасці», - выказала агульнае меркаванне ўдзельнікаў дыялогу Алена Валевіч.