Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Аляксандр Дубаў сумесна са старшынёй Талачынскага райвыканкама Алегам Лындзіным пагутарылі з працоўным калектывам Талачынскай раённай бальніцы аб маючых адбыцца палітычных мерапрыемствах.
Падчас размовы ўдзельнікі абмеркавалі значныя змены ў Канстытуцыі, якія хвалююць грамадзян. Закраналі яны сацыяльныя гарантыі сем'ям, бясплатнай адукацыі і медыцынскага абслугоўвання, абароны персанальных даных грамадзян і забеспячэнне нацыянальнай бяспекі краіны ў цэлым.
"Усе змены, адлюстраваныя ў праекце новай Канстытуцыі, засноўваліся на прапановах грамадзян. Дэталёва, узважана і, абапіраючыся на прававую аснову дзяржавы, уносіліся дапаўненні і карэктывы ў галоўны Закон краіны," - адзначыў Аляксандр Дубаў.
"Наша Рэспубліка Беларусь ужо два гады, нягледзячы на знешнія фактары, упэўнена ідзе наперад у развіцці. Гэта, у тым ліку, і ваша заслуга. Мы і ў далейшым павінны прыкладаць усе намаганні, каб сумесна ісці па намечаным шляху і дабівацца поспехаў», - падкрэсліў Алег Лындзін.
Да спіса