Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам - Днём маці!
Дзень маці - адно з самых цёплых святаў, прысвечаных самым блізкім і дарагім сэрцу людзям - нашым мамам. Вялікая і святая матчына любоў з калыскі сагравае і аберагае нас, дапамагае пераадольваць жыццёвыя нягоды, спадзявацца, верыць у поспех. І не важна, колькі нам гадоў - мамчына добрае слова, яе ласкавы погляд, мудры савет патрэбны і дзіцяці, і даросламу.
Вялікая мацярынская праца заўсёды будзе самай ганаровай і значнай. Святкаванне Дня маці - гэта выдатная магчымасць выказаць сваю падзяку і бязмежную ўдзячнасць за ўсё, што робяць для нас нашы мамы, за іх любоў і разуменне. У гэты дзень выказваем асаблівую падзяку маці-гераіням, шматдзетным мамам, жанчынам, якія сталі другімі мамамі дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў.
Дарагія мамы! Прыміце словы падзякі, любові і павагі! Зямны паклон вам за вашу нястомную працу, бязмежнае цярпенне, душэўную шчодрасць. Хай у вашых вачах не згасаюць ўсмешкі! Жадаем вам здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, узаемаразумення і ў адказ цяпла ад вашых дзяцей!
З павагай, старшыня
Талачынскага раённага
выканаўчага камітэта О.М.Лындзiн
Старшыня Талачынскага
раённага Савета дэпутатаў Г.Г.Мурашка
Да спіса