Навіны раёна
09.04.2021

ДАІ з 10 па 19 красавіка правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Цвярозы кіроўца»

Аб злоўжыванні алкаголем, п'янстве не гавораць хіба што лянівыя і цалкам абыякавыя да праблематыкі алкагалізму людзі. Медыкі робяць акцэнт згубнага ўплыву на здароўе, псіхолагі распавядаюць у цэлым пра ўплыў на асобу. Дзяржаўтаінспекцыя - пра наступствы п'янай язды. Практычна штодня СМІ паведамляюць аб здарыўшайся ў краіне дарожнай аварыі з удзелам нецвярозага кіроўцы.

ДАІ заклікае вадзіцеляў да дысцыплінаванасці і адказнасці. Кожны кіроўца павінен разумець, што, як толькі ён садзіцца за руль, ён аўтаматычна нясе адказнасць за іншых удзельнікаў дарожнага руху. Як бы гэта дзіўна не гучала, чалавек за рулём павінен быць рухомы і гатовы лёгка перамыкацца у залежнасці ад абставін. Такіх сітуацый - дзесяткі на дарозе: пешаход задумаўся і пачаў перасякаць праезную частку ў неўстаноўленым месцы, дзіця выбегла з-за прыпаркаванага транспарту, пажылы чалавек не заўважыў надыходзячы транспарт. Калі кіроўца сканцэнтраваны, ён прыме меры да экстранага тармажэння. Калі мозг затуманены спіртным, шанцаў на цуд практычна няма.

Для таго, каб зрабіць дарогі больш бяспечнымі, каб на іх не было месца алкаголю, важна жаданне і імкненне ўсіх нашых грамадзян. Не заставайцеся абыякавымі. Калі вы ведаеце ці мяркуеце, што за рулём знаходзіцца нецвярозы кіроўца, набірайце «102». І, магчыма, вы ўратуеце чыёсці жыццё, можа нават свайго роднага чалавека.

Да спіса