Навіны раёна
17.03.2021

ДАІ праводзіць у Талачынскім раёне прафілактычныя мерапрыемствы

З 15 па 21 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Жыццё - не гульня. Другога шанцу не будзе!». Галоўнай мэтай мерапрыемстваў стане папярэджанне ДТЗ з удзелам дзяцей, а таксама пешаходаў у цэлым.

Інспектары ДАІ ўзмоцняць кантроль за выкананнем ПДР у частцы прадастаўлення перавагі пешаходам на нерэгулюемых пешаходных пераходах. Таксама асаблівая ўвага будзе нададзена перавозцы дзяцей у аўтамабілях. Ва ўстановах адукацыі Віцебскай вобласці будуць праведзены сустрэчы па тэматыцы прафілактычных мерапрыемстваў.

З пачатку 2021 года ў Віцебскай вобласці зафіксавана 5 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пацярпелі дзеці. Двое загінулі, 4 дзіцяці атрымалі раненні.

Для даведак:

1 студзеня недалёка ад вёскі Замасточча Докшыцкага раёна сутыкнуліся "Skoda Rapid" і маршрутка "Mercedes". У выніку ДТЗ пацярпелі вадзіцель 1981 года нараджэння, які знаходзіўся за рулём "Skoda", а таксама пасажыр 1984 года нараджэння. Двое дзяцей 2010 і 2013 гадоў нараджэння, якія знаходзiлiся ў салоне легкавушкі, загінулі на месцы здарэння.

Раніцай 2 сакавіка ў Віцебску на нерэгуляваным пешаходным пераходзе па вуліцы Максіма Горкага 60-гадовы кіроўца "Geely" здзейсніў наезд на 16-гадовую дзяўчыну. Пешахода даставілі ў рэанімацыю.

Да спіса