Навіны раёна
Дабрачынная ёлка прайшла ў Талачыне
29.12.2021

Дабрачынная ёлка прайшла ў Талачыне

Святочнае навагодняе мерапрыемства прайшло 28 снежня ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці для дзяцей-сірот, дзяцей, застаўшыхся без апекі бацькоў і дзяцей-інвалідаў.

Са святам дзяцей і дарослых павіншаваў старшыня Талачынскага райвыканкама Алег Лындзін.

«Няхай у новым годзе вас чакаюць вялікія здзяйсненні, творчыя перамогі, шмат весялосці і ўсмешак. Няхай усе вашы мары спраўдзяцца, а мы дарослыя будзем вам у гэтым дапамагаць. З надыходзячым Новым годам і Калядамі, хлопцы!», - скончыў свае віншаванні кіраўнік раёна.

Казачныя героі, тэатральны паказ, навагоднія фотазоны не пакінулі абыякавымі дзяцей і дарослых. Мора пазітыўных эмоцый і смеху панеслі з сабой удзельнікі мерапрыемства.

Да спіса