Навіны раёна
20.03.2019

Да 13 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 21 сакавіка

Кароткачасовыя ападкі і да 13 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 21 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень месцамі па паўночным захадзе чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Вецер будзе заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с, уначы па поўначы парывы дасягнуць 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 градусаў марозу да 4 градусаў цяпла. Удзень будзе 7-13 градусаў вышэй за нуль.
Да спіса