Навіны раёна
C 3 мая стартуе рэспубліканская акцыя МНС «Не пакідайце дзяцей адных!»
03.05.2021

C 3 мая стартуе рэспубліканская акцыя МНС «Не пакідайце дзяцей адных!»

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх бяспекі па ўсёй рэспубліцы з 3 мая па 1 чэрвеня пройдзе акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і і Дню абароны дзяцей.

У гэты перыяд ратавальнікі нагадаюць правілы бяспекі не толькі дзецям, але і бацькам, прыцягваючы увагу да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі непаўналетніх на пажарах, а таксама захаванасці жыцця і здароўя падчас іх знаходжання дома, на вуліцы, адпачынку, вадаёме і т.п.

Акцыя пройдзе ў некалькі этапаў

З 3 па 15 мая работнікі МНС правядуць маштабныя мерапрыемствы у гандлёва-забаўляльных цэнтрах, кінатэатрах перад дзіцячымі сеансамі і іншых месцах, прызначаных для сямейнага адпачынку. Ратавальнікі забяспечаць працу інтэрактыўных пляцовак з навучалымі конкурсамі, віктарынамі, гульнямі ў рамках піяр-кампаніі «Правядзі час з карысцю». Таксама будзе праведзена сямейнае спартыўнае свята «Мама, тата, мы - у бяспецы моцныя!»

На другім этапе акцыі з 17 па 21 мая ўвага яе арганізатараў будзе накіравана на маладых і будучых мам. Плануецца наведванне радзільных дамоў, дзіцячых паліклінік, кабінетаў здаровага дзіцяці, жаночых кансультацый, школ мацярынства. У гэты ж час будзе зроблены акцэнт на працы з бацькамі дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. З татамі і мамамі правядуць сустрэчы па тэме «Папярэджанне дзіцячага траўматызму - навучанне дзіцяці правілам бяспекі!». Для маладых бацькоў падчас выпіскі з радзільнага дома работнікі МНС арганізуюць віншавальныя мерапрыемствы. Таксама на дадзеным этапе ратавальнікі правядуць выступы на бацькоўскіх сходах у дашкольных установах, пачатковых класах агульнаадукацыйных устаноў.

А з 24 па 28 мая прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пабываюць у шматдзетных сем'ях і дзіцячых дамах сямейнага тыпу. Ратавальнікі прапануюць удзельнікам акцыі віктарыны і конкурсы па АБЖ для дзяцей і бацькоў, гульнявыя забаўляльна-пазнавальныя моманты, тэматычныя гульні па матывах мультфільма МНС «Чароўная кніга».

Фінальную кропку інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі паставяць яркія масавыя мерапрыемствы ў рамках Міжнароднага Дня абароны дзяцей. З 31 мая па 1 чэрвеня на адкрытых пляцоўках у суправаджэнні канцэртнай праграмы пройдуць сямейныя конкурсныя праграмы, будуць працаваць навучальныя і гульнявыя пляцоўкі «МНС-Лэнд», зоны тэставання ў межах кампаніі «Правядзі час з карысцю», фотазоны.

Ахопліваючы ўсе рэгіёны Віцебскай вобласці, работнікі МНС звернуць асаблівую ўвагу на неабходнасць і важнасць навучання дзіцяці бяспечным паводзінам з самага ранняга ўзросту, раскажуць і пакажуць, як сумесны сямейны вольны час можна зрабіць цікавым, разнастайным і карысным, пры гэтым, выключаючы сітуацыі ўзнікнення бытавога дзіцячага траўматызму.

Паважаныя бацькі, растлумачце дзіцяці, да чаго прыводзяць гульні з агнём. Навучыце дзіцяці быць асцярожным, умець знаходзіць выйсце нават у самой цяжкай сітуацыі, ведаць, пра небяспекі і пазбягаць іх. Тэлефон службы выратавання 101 альбо 112

Ратавальнікі заклікаюць не пакідаць маленькіх дзяцей адных: вы заўсёды павінны быць побач з імі на адлегласці выцягнутай рукі. Навучайце бяспецы школьнікаў - абмяркоўвайце пытанні бяспекі і будзьце для дзяцей прыкладам.

Далучайцеся да акцыі МНС, дзяліцеся бяспекай з роднымі і блізкімі!

Да спіса