Навіны раёна
Больш за 7 тыс. жыхароў Талачынскага раёна прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19
14.12.2021

Больш за 7 тыс. жыхароў Талачынскага раёна прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19

Як паведамляе Талачынскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, 9331 дарослага насельніцтва атрымалі першую дозу вакцыны, што складае 39,9% насельніцтва раёна.

Пры гэтым 7017 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

У бліжэйшыя дні ў раён будзе атрымана новая вакцына «КовиВак» (вытворчасць РФ).

Памятайце пра ўласнае здароўе: насіце маскі, выконвайце сацыяльную дыстанцыю і вакцынуйцеся! 

Абараняючы сябе - абаронім іншых!

Да спіса