Дзяржаўтаінспекцыя заклікае бацькоў нагадаць дзецям пра неабходнасць выконваць Правілы дарожнага руху ў перыяд вясновых канікул:
Абавязкова распавядзіце сваім дзецям аб правілах дарожнага руху, абмяркуйце магчымыя аварыйныя сітуацыі на дарозе, растлумачце як бяспечна і правільна перайсці дарогу. Набывайце дзіцяці яркую вопратку, са святлоадбівальнымі элементамі, каб ён быў прыкметны на дарозе.
Трэба памятаць:
- пешаходы павінны рухацца па ходніках ці пешаходным дарожках, а пры іх адсутнасці па абочынах;
- пры руху па абочынах або краі праезнай часткі ў цёмны час сутак ці ва ўмовах недастатковай бачнасці пешаходам рэкамендуецца мець пры сабе прадметы са святлоадбіўнымі элементамі і забяспечваць бачнасць гэтых прадметаў кіроўцамі транспартных сродкаў;
- пешаходы павінны перасякаць праезную частку па пешаходных пераходах, а пры іх адсутнасці - на скрыжаваннях па лініі тратуараў або абочын;
- на нерэгулюемых пешаходных пераходах пешаходы могуць выходзіць на праезную частку пасля таго, як ацэняць адлегласць да надыходзячых транспартных сродкаў, іх хуткасць і пераканаюцца, што пераход будзе для іх бяспечны. Нельга пераходзіць вуліцу ў неналежным месцы, нават калі Вы вельмі спяшаецеся.
З надыходам цёплага надвор'я актывізуюцца вадзіцелі мотатранспартных сродкаў і ровараў, асабліва падлеткі. Паважаныя бацькі! Памятаеце, юны кіроўца, які не прайшоў спецыяльную падрыхтоўку, не мае дастатковых ведаў у галіне дарожнага руху, навыкаў і вопыту кіравання, кіруючы транспартным сродкам, падвяргае небяспецы як сябе, так і іншых удзельнікаў дарожнага руху!
Не забывайце, што ровар - гэта таксама транспарт. Усе патрабаванні Правіл дарожнага руху, якія адносяцца да транспартных сродкаў, ставяцца ў роўнай ступені і да ровараў. Узрост для кіравання роварам па дарогах агульнага карыстання - не маладзейшы за 14 гадоў.
Аддзел ДАІ Талачынскага РАУС
Да спіса