Навіны раёна
20.03.2019
Беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік (249-ы нумар сусветнага рэйтынгу) пераможна стартаваў на турніры серыі "Чэленджэр" у кітайскім Сучжоу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У паядынку 1/16 фіналу беларус упэўнена перайграў у двух сэтах партугальца Гансала Алівейру (286) - 6:3, 6:2. У барацьбе за выхад у чвэрцьфінал сапернікам Уладзіміра Ігнаціка будзе аўстраліец Эндру Харыс (300), які адолеў сёння канадца Брэйдэна Шнура (109) - 6:4, 6:7 (2:7), 7:6 (8:6).
Сёння вечарам беларускія тэнісісты стартуюць на прэстыжным турніры ў амерыканскім Маямі. У 1/64 фіналу мужчынскіх спаборніцтваў Ілья Івашка (110) сустрэнецца з італьянцам Томасам Фабіяна (90). У жанчын першай з квартэта беларусак на корт выйдзе Вікторыя Азаранка (46), якая згуляе са славачкай Дамінікай Цыбулкавай (35).
Да спіса