Навіны раёна
06.01.2021
Напярэдадні светлага свята Раства Хрыстова кіраўніцтва Талачынскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» сумесна са старшынём Талачынскага раённага Савета дэпутатаў Мурашка Г. Г. наведалі прытулак ДУА «Талачынскі сацыяльна-педагагічны цэнтр» з мэтай павіншаваць дзетак і ўручыць ім падарункі. Выхаванцы дзіцячага прытулку не хавалі свайго захаплення, шчыра ўсміхаліся і радаваліся падарункам. Атмасферай сапраўднага каляднага цуду заразіліся і дарослыя, і дзеці. Прыехаўшым гасцям удалося стварыць для рабят хатнюю атмасферу і адчуванне надыходзячага чараўніцтва, узамен дзеці падзякавалі ім навагоднімі вырабамі.
Да спіса